У Міністэрстве аховы здароўя распавялі пра стан здароўя Дзмітрыя Калдуна.

Дзмітрый Калдун шпіталізаваны ў 6-ю бальніцу Мінска з прыкметамі выяўленай інтаксікацыі незразумелага генезу. У стацыянары правялі комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў з мэтай выключэння ў тым ліку віруснай пнеўманіі.

Перад гэтым спявак адчуў недамаганне, у яго паднялася тэмпература. Ён вырашыў здаць тэст на каранавірус. У прыёмным пакоі яму зрабілі экспрэс-тэст, які паказаў сумнеўны вынік на наяўнасць імунаглабулінаў М, у сувязі з чым было вырашана правесці далейшую ПЦР-дыягностыку.

На сёння дыягназ «пнеўманія» ў Дзмітрыя Калдуна выключаны, таксама атрыманыя адмоўныя вынікі ПЦР-дыягностыкі COVID-19 і адмоўны вынік колькаснага тэсту на наяўнасць антыцелаў. Стан артыста стабільны. Пацыента рыхтуюць да выпіскі на далейшае лячэнне ў амбулаторных умовах. Канчатковы дыягназ будзе выстаўлены па выніках лабараторных даследаванняў на наяўнасць узбуджальнікаў рэспіраторных захворванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0