У аўторак прайшлі паўторныя чвэрцьфінальныя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

«Ліверпуль» ледзь не паўтарыў подзвіг фіналу Стамбула-2005.

Тады. У фінале пасля першага тайму каманда прайгравала «Мілану» – 0:3, забіла ў другім тайме тры мячы, а фінальную кропку паставіла ў серыі пенальці, выйграўшы тым самым Лігу.

Цяпер. Тыдзень таму «Ліверпуль» быў біты на сваім стадыёне «Чэлсі» – 1:3. Каб выйсці ў наступны этап трэба было выйграць з розніцай у тры (ці два, напрыклад з лікам 5:3, мячы).

І першы тайм быў за мерсісайдамі – 2:0.

Вызначыліся Фабіё Аўрэліё і з пенальці Хабі Алонса.

Але ў пачатку другога тайма прапусцілі ажно два.

На 49-й хвіліне мяч ва ўласныя вароты занёс галкіпер Хасэ (Пепе) Рэйна, потым гішпанец падчас штрафнога збудаваў дзіравы плот са сваіх гульцоў – і лік зраўняў Алекс. 2:2.

На 76-й хвіліне Фрэнк Лэмпард вывеў «Чэлсі» наперад 3:2, агульны лік стаў 6:3. І што?

Ліверпуль пайшоў наперад і цягам двух хвілін забіў два мячы (Лукас Лейва, Дзірк Кюйт) - 4:3.

Але Лэмпард паставіў на 89-й хвіліне тлустую кропку –

4:4 (агульны лік 7:5), і ў наступны раўнд ідзе «Чэлсі».

***

Дарэчы, год таму гэтыя каманды гулялі ў паўфінале, у Маскву на фінал паехаў «Чэлсі».

***

«Барселона» ў Мюнхене згуляла ўнічыю з «Баварыяй» - 1:1 (першы матч «Барса» выйграла, нагадаем, 4:0.) Аляксандр Глеб выйшаў на 78-й хвіліне.

Нас чакае суперпаўфінал «Барселона» - «Чэлсі». Першы матч - 28 красавіка, матч у адказ – 6 мая.

***

У сераду згуляюць «Порту» – «Манчэстар Юнайтэд» (першы матч – 2:2)

і «Арсенал» – «Вільярэал» (першы матч 1:1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?