Паліцыя спрабуе знайсці мэра Сеула Пак Вон Суна, пра знікненне якога заявіла яго дачка, паведамляе Reuters.

Паліцыя вядзе пошукавую аперацыю ў раёне Сонбук-гу на поўначы Сеула, дзе апошні раз быў зафіксаваны сігнал мабільнага тэлефона мэра. Цяпер тэлефон адключаны.

Пак Вон Сун займае пасаду мэра Сеула з 2011 года. Ён лічыцца адным з верагодных кандыдатаў ад лібералаў на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0