Крымінальная справа ў дачыненні да былога старшыні Докшыцкага райвыканкама Алега Пінчука спынена. Пра гэта ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё-Мінск» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Алег Пінчук

Алег Пінчук

Нагадаем, экс-кіраўнік Докшыц выпадкова застрэліў на паляванні 37-гадовага бізнэсмена.

Фігуранту выставілі абвінавачванне, але сама крымінальная справа спынена на падставе арт. 1 і 2 закона аб амністыі. Падчас папярэдняга расследавання было ўстаноўлена, што абвінавачаны пражываў у зоне, якая была забруджаная ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і меў адпаведны статус. Паводле гэтага закона, злачынствы гэтай катэгорыі падлягаюць спыненню і крымінальная справа не перадаецца пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0