Дзяржсавет Турцыі адмяніў рашэнне ўрада краіны ад 1934 года аб змене статусу сабора Святой Сафіі ў Стамбуле — тады ён з мячэці ператварыўся ў музей, перадае «Анадолу».
Такім чынам, сабор ізноў будуць выкарыстоўваць як мячэць.
Будаўніцтва сабора Святой Сафіі пачалося ў 532 годзе, а асвячэнне адбылося 27 снежня 537 года.
Сабор на працягу 916 гадоў лічыўся самым вялікім храмам у свеце, а пасля заваявання горада ў 1453 годзе туркамі стаў галоўнай мячэццю Асманскай дзяржавы.
Сабор стагоддзямі лічыцца сімвалам заваявання сталіцы Візантыйскай імперыі.
24 лістапада 1934 года гэта славутасць Стамбула атрымала статус музея.
У 1985 годзе сабор быў прызнаны помнікам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.