10 ліпеня адбыліся суды над затрыманымі 9 ліпеня ўдзельнікамі велапрабегаў салідарнасці Андрэем Бароўскім і Аляксандрам Масейчуком, паведамляюць праваабаронцы.

Іх судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска па арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ноч яны правялі ў ізалятары.

Суд Цэнтральнага раёна асудзіў Бароўскага і Масейчука да 7 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0