Фітнэс-трэнер Шота Лабжанідзэ стаў фігурантам па артыкуле 189 Крымінальнага кодэкса — «Абраза». Як высветлілася, ён адправіў васьмярым членам БРСМ крытычныя паведамленні ў інстаграме.
Лабжанідзэ ўжо затрымлівалі 19 чэрвеня за ланцуг салідарнасці. Тады ён правёў некалькі сутак на Акрэсціна, пасля чаго атрымаў штраф памерам 540 рублёў. Яго прызналі вінаватым у тым, што Шота нібыта выкрыкваў лозунгі і супраціўляўся праваахоўнікам.
10 ліпеня Лабжанідзэ затрымалі зноў: сілавікі проста прыйшлі ў залу, дзе ён трэніраваўся. Таксама ў яго дома правялі вобшук.
У Мінску затрымалі фітнэс-інструктара Шоту Лабжанідзэ. Яго раней пакаралі за ланцуг салідарнасці
Але гэтая справа звязаная не з ланцугом салідарнасці, а з падзеямі каля ГЦ «Дана-Мол». 5 чэрвеня там праходзіў скандальны пікет БРСМ у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. На наступны дзень Лабжанідзэ адправіў васьмярым актывістам БРСМ у інстаграме прыватныя паведамленні. Кожнага з іх ён назваў «прастытуткай».
Пакаранне па артыкуле 189 прадугледжвае штраф, арышт, выпраўленчыя працы ці нават да 3 гадоў «хіміі».
Дапоўнена: Справу перакваліфікавалі ў адміністрацыйную. Суд Першамайскага раёна прысудзіў штраф у памеры 20 базавых — 540 рублёў.