У інтэрв'ю «РИА Новости» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказалася пра якасць месцаў для агітацыі перад прэзідэнцкімі выбарамі.
— Беларускія праваабаронцы раскрытыкавалі адведзеныя ўладамі месцы для вядзення агітацыі — нібыта там дрэнныя транспартныя зносіны, іх слаба наведваюць і ў цэлым непрыдатныя для гэтых мэтаў. А прэтэндэнт у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў казаў, што агітацыю ў Мінску прапануюць весці ледзь не ў сажалцы, і падаў у суд скаргу на Мінгарвыканкам. Якое ваша меркаванне па гэтым пытанні?
— Я прашу спадара Дзмітрыева ў гэтым выпадку публічна праз вас накіраваць «лісты падзякі» спадару Ціханоўскаму і спадару Статкевічу, — адказала кіраўніца ЦВК.
Ярмошына: Я за што змагалася, на тое і напаролася. Я выступала за дэмакратыю
0
0
0
0
0
0