Дзмітрый Папоў

Дзмітрый Папоў

Мадэратару сацыяльных сетак «Краіны для жыцця», грамадзяніну Расіі Дзмітрыю Папову, затрыманаму пад Мазырам, таксама выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з абвінавачваннем, Папоў, дзейнічаючы па папярэдняй змове з іншымі фігурантамі справы «пад фармальнай падставай збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую арганізаваў групавыя дзеянні ў выглядзе незаконнага грамадска-масавага мерапрыемства — мітынгу, што груба парушае грамадскі парадак».

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску. У адным са сваіх лістоў Дзмітрый паведаміў, што ў яго пагоршыўся стан здароўя — з-за стрэсу аднавіліся праблемы з сэрцам.

Дзмітрый Папоў знік увечары 4 чэрвеня. Да гэтага ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць яго ў межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання. Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0