3 ліпеня ў Жлобіне 51-гадовы слесар ў канцы працоўнага дня вырашыў скрасці два гідрацыліндры. Для гэтага ён планаваў перакінуць іх цераз плот на малалюдную вуліцу, але памыліўся і патрапіў у двор прыватнага дома. Адзін з іх упаў на галаву 28-гадоваму мужчыну, які пражывае ў доме, паведамляе СК.
Завялі крымінальную справу за прычыненне цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці. Асобна завялі адміністрацыйны пратакол за дробны крадзеж.
0
0
0
0
0
0