Кампанія сцэнарыста Андрэя Курэйчыка і Тэлевізійны прадзюсарскі цэнтр напісалі скаргу на вынікі тэндару дзяржзакупак, які праводзіла Міністэрства культуры. У выніку падрыхтоўчыя работы над экранізацыяй кнігі Андрэя Горвата «Радзіва Прудок» і кнігі Віктара Марціновіча «Сфагнум» прыпынілі. Першым пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Священный Белавуд». Tut.by даведаўся падрабязнасці.

Сцэна са спектакля «Радзіва Прудок». Фота: Дар'я Буракіна

Сцэна са спектакля «Радзіва Прудок». Фота: Дар'я Буракіна

У пачатку ліпеня 2020 года прайшоў тэндар дзяржзакупак, па выніках якога стала вядома пра будучыя экранізацыі.

Так, Міністэрства культуры замовіла ў студыі «Першая кінавідэакампанія» тры праекты: міні-серыял «Паўгадзіны да вясны» пра музыканта Уладзіміра Мулявіна, экранізацыю кнігі «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата і біяграфію барца Аляксандра Мядзведзя.

Студыя «Дэмарш-фільм» атрымала права на экранізацыю рамана «Сфагнум» Віктара Марціновіча.

Гэта выклікала абурэнне сцэнарыста і прадзюсара Андрэя Курэйчыка.

На думку Курэйчыка, каштарысы на вытворчасць фільмаў былі завышаныя. Так, творчае аб'яднанне Bez Buslou Arts (Курэйчык з'яўляецца адным з яго заснавальнікаў) папрасіла ў дзяржавы 165 тысяч даляраў.

Пры гэтым пераможцы тэндару атрымалі 830, 730, 466 і 262 тысячы даляраў.

У выніку ён падаў скаргу ў Міністэрства гандлю праз электронны кабінет сайта дзяржзакупак.

У выніку тэндар адмянілі з-за «страты неабходнасці набыцця тавараў (работ, паслуг)».

Як пракаментаваў гэтую сітуацыю для Tut.by Віктар Лабковіч («Першая кінавідэакампанія»), яму ўжо паведамілі, што вытворчасць «Радзіва Прудок» замарожана на месяц да заканчэння праверкі. Гэтым праектам ён займаўся апошнія тры гады.

Скаргу на тэндар па вытворчасці фільма ў гульнявой форме (у ім перамог «Сфагнум») падпісаў дырэктар Тэлевізійнага прадзюсарскага цэнтра Уладзімір Бяляеў. Тэндар адмянілі з той жа фармулёўкай — «страта неабходнасці набыцця тавараў (работ, паслуг)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?