Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у 2018 годзе даў указанне пачаць кібератакі супраць расійскага Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў (больш вядомага як «фабрыка троляў»). Пра гэта паведаміў аглядальнік The Washington Post, які раней на гэтым тыдні правёў інтэрв'ю з амерыканскім лідарам.

На пытанне журналіста пра тое, ці сапраўды Трамп санкцыянаваў атаку, прэзідэнт адказаў сцвярджальна.

Па словах Трампа, яго папярэднік Барак Абама яшчэ да выбараў ведаў пра маніпуляцыі Расіі, але нічога не зрабіў.

Амерыканскі лідар дадаў, што, даючы ўказанне пра кібератаку супраць агенцтва, дзейнічаў на аснове прадстаўленых яму звестак разведкі аб умяшанні Расіі ў выбары ў ЗША.

Трамп назваў гэтую кібератаку часткай палітыкі супрацьстаяння Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0