У Светлагорскім раёне мужчына выратаваў на пажары дваіх дзяцей і іх маці. Здарэнне адбылося 11 ліпеня каля гадзіны ночы ў вёсцы Карані, паведамляе МНС.

Вясковец убачыў, што гарыць дах суседняй хаты і пабег да яе. Дом быў зачынены, мужчына пачаў грукаць у шыбы і разбудзіў 29-гадовую гаспадыню, якая была п'яная. Жанчына адчыніла дзверы, сусед выштурхнуў яе на вуліцу і забег у хату, адкуль вынес дваіх дзяцей 5 і 8 гадоў, якія спалі.

Да прыезду пажарных згарэлі дах, перакрыцце столі, маёмасць у хаце. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0