Подпіс члена ініцыятыўнай групы Андрэя Слабко, які ўласна і займаўся зборам подпісаў за Валерыя Цапкалу, які ён сам асабіста ўнёс за сябе, прызнаны сфальсіфікаваным, паведамляе ў сваім фэйсбуку Сяргей Лаўрэнкін.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У камісіі, якая правярала подпісы, запэўніваюць, што сам подпіс сапраўдны. Але вось дата запісана іншым чалавекам.

На падставе таго, што дата ў падпісных лістах напісана іншымі людзьмі, а не тымі, хто распісваўся, забракавалі больш за палову ўсіх подпісаў, сабраных за Валерыя Цапкалу, — каля 80 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0