У Хабараўску зноў у нядзелю працягнуліся пратэсныя акцыі ў падтрымку арыштаванага губернатара края Сяргея Фургала, паведамляе dvhab.ru.

На цэнтральных вуліцах горада прайшоў аўтапрабег, група жыхароў зладзіла шэсце па вуліцы Леніна, людзі сабраліся ля будынка ўрада рэгіёну з патрабаваннем адкрытага суда над губернатарам.

Улады рэгіёну звярнуліся да жыхароў края з просьбай не ўдзельнічаць у стыхійнай акцыі. «Нагадваем, што любыя мітынгі цяпер з'яўляюцца несанкцыянаванымі. Арганізатарам і ўдзельнікам трэба разумець, што яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні ўрада.

Напярэдадні мітынгі і шэсці прайшлі ў Хабараўску, Камсамольску-на-Амуры і іншых гарадах края.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0