Пра гэта паведаміў у праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, паведамляе БЕЛТА.

«Мы задумаліся аб стварэнні другой беларускай больш бюджэтнай авіякампаніі для развіцця канкурэнцыі і перавозак пасажыраў. Для гэтага мы разглядаем Гродзенскі аэрапорт, кампанію плануецца стварыць у Гродне. У найбліжэйшы час мы будзем прымаць рашэнне па развіцці гэтага напрамку», — адзначыў кіраўнік ведамства.

Аляксей Аўраменка падкрэсліў, што Беларусь адкрытая для супрацоўніцтва з лаўкост авіякампаніямі. «У нас ужо было адно пагадненне падпісана і рашэнне было прынята, але ўсё прыпынілася. Спадзяюся, мы адновім перамовы. Вядома, мы актыўна запрашаем лаўкост кампаніі для загрузкі нашых абласных аэрапортаў. Але пры гэтым трэба выбудоўваць сваю схему і ў Гродне, гэта будзе цікава мясцовым уладам. Трэба выбраць пэўныя напрамкі, дапусцім, у Ізраіль і выбудоўваць маршруты ў гэтым кірунку», — лічыць міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0