Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку

«У 2009-м годзе я пачаў працаваць над раманам, які меў назву «Рэвалюцыя». Раман быў пісаны рускай мовай і ўсё ніяк не хацеў дапісвацца.

Ягоны герой, семіётык архітэктуры, беларус, у сярэдзіне 2000-х апынуўся ў эпіцэнтры падзей у сталіцы велізарнай суседняй дзяржавы. Падзей, якія мусілі дашчэнту зруйнаваць яго асобу. Чарнавікі раману мае сябры чыталі ў 2010-м, 2013-м; я дапрацоўваў тэкст у Цурыху ў 2017-м і Вене ў 2019-м. У жніўні мінулага году я паставіў кропку. Віталь Рыжкоў пачаў перакладаць «Рэвалюцыю» на беларускую і, паколькі Віталь - перфекцыяніст, праца ў яго шла марудна. Узімку на «Еўрарадыё» я абяцаў, што тэкст выйдзе восенню 2020, але ніякай пэўнасці на гэты конт у мяне не было. Днямі мы сустрэліся з Віталём і пачалі ўгрызацца ў рэдактуру.

І я пабачыў, што ўсё складаецца, рэліз сапраўды адбудзецца ў верасні-кастрычніку.

Падзеі, што завіравалі ў Беларусі з траўня зрабілі назву гэтага твора на дзіва актуальнай. А «маскоўскі» кантэкст жарсцяў актуалізаваў і лакацыю дзеі. Хаця, паверце, гэта не было маёй інтэнцыяй і рацыянальным разлікам».

 

Віктар Марціновіч — аўтар шасці раманаў: «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова», «Возера радасці», «Ноч».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру