У Беларускай чыгунцы больш не захоўваюць «антыкавідную» рассадку. З 1 ліпеня ў купэ можна зноў ездзіць учацвярых, а ў электрычцы — купіць білеты на суседнія месцы, паведамляе «Еўрарадыё».

БЧ увяла «шахматную» рассадку на фоне пандэміі каранавіруса з 15 красавіка. Дыстанцыя паміж пасажырамі захоўвалася ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення. У адным купэ не магло ехаць больш за два пасажыры, а ў плацкарце — больш за тры ў адным адсеку. Выключэнне рабілася для тых, хто аформіў білеты ў адным заказе.

— З 1 ліпеня згодна з рашэннем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый спынена дзеянне рассадкі з улікам захавання пасажырамі сацыяльнай дыстанцыі, — расказалі «Еўрарадыё» ў прэс-службе БЧ.

Першапачаткова рассадку ўвялі на два тыдні — да пачатку траўня. Потым падоўжылі на месяц да канца траўня, а потым яшчэ два разы на два тыдні — да канца чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0