Пра гэта гаворыцца на яго старонцы ў фэйсбуку.

«Па незалежных ад мяне прычынах, на жаль, паломніцтва такога віду не адбудзецца. Аднак, на працягу ўсіх гэтых дзён будзе служыцца Святая Імша аб збавенні Беларусі ад эпідэміі каранавіруса», гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што пробашч Чырвонага касцёла, 71-гадовы Уладзіслаў Завальнюк 29 чэрвеня — 2 ліпеня здзейсніў пілігрымку на монаколе з Мінска ў Будслаў для ўдзелу ў штогадовым фэсце, які прайшоў у значна ўрэзаным фармаце праз каранавірус.

Пазней было заяўлена, што ён зробіць пілігрымку на монаколе па перыметры Беларусі «ў мэтах абароны краіны ад каранавіруса».

Але ўчора кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч рэзка асудзіў ініцыятыву кс. Завальнюка, заявіўшы, што Касцёл нямала робіць для прадухілення небяспекі заражэння каранавірусам, а бласлаўлення на пілігрымку ніхто не даваў.

«Пілігрымка, якую арганізаваў кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк, носіць прыватны характар і ажыццяўляецца ў межах належнага кожнаму святару штогадовага адпачынку», — казалася ў заяве Тадэвуша Кандрусевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0