Фота ўрада Расіі

Фота ўрада Расіі

Па выніках расійска-беларускіх перамоваў будуць падпісаныя дакументы аб будаўніцтве беларускай АЭС па расійскім дызайне і супрацоўніцтве ў нафтавай сферы, заявіў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, піша «Інтэрфакс».

«Падчас вашага візіту будуць падпісаныя вельмі важныя дакументы. Гэта, у першую чаргу, пабудова беларускай АЭС і супрацоўніцтва ў нафтавай сферы», — сказаў Мішусцін на сустрэчы з кіраўніком урада Беларусі Раманам Галоўчанкам.

Ён выказаў надзею, што дакументы будуць падпісаныя, а перамовы буду паспяховымі і канструктыўнымі.

У сваю чаргу Галоўчанка заявіў, што выйсці на падпісанне гэтых дакументаў атрымалася дзякуючы напружанай і мэтанакіраванай працы дзвюх краін.

Прэм'ер Беларусі пацвердзіў, што ў ліку ўзгодненых рашэнняў пытанні, якія тычацца збудавання Беларускай АЭС і разлікаў за пастаўкі энерганосьбітаў.

Ён таксама распавёў, што на мінулым тыдні ўпершыню пабываў на АЭС і атрымаў шмат уражанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0