Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутат Алег Гайдукевіч стаў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў дэпутат Tut.by.

— Я вяртаюся на выбары! Для мяне гэта не толькі давер, але і доказ таго, што прэзідэнт чуе розныя пункты гледжання, розныя погляды. Як партыя ЛДП мае сваю праграму, ідэалогію, і мы адстойваем і і будзем заўсёды адстойваць свой пункт гледжання, прапаноўваючы альтэрнатыву. Розныя пункты гледжання і дыскусія — залог паспяховага развіцця краіны, — лічыць Гайдукевіч.

Як давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты дэпутат плануе аб'ехаць значную колькасць гарадоў і вёсак, сустрэцца з «вялікай колькасцю людзей».

— Кожнае ваша пытанне, кожная бяда і слова будуць пачутыя мной, а дзясяткі, сотні вашых пажаданняў, наказаў будуць асабіста мной перададзеныя прэзідэнту краіны. І гэта будзе не проста збор пажаданняў. Нам патрэбна нацыянальная дыскусія пра будучыню краіны. Не бойцеся гаварыць. Хай кажуць медыкі, настаўнікі, рабочыя, працаўнікі вёскі, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу.

Хай прамаўляюць хіпстары, рэстаратары, айцішнікі — мы пачуем ўсіх, — заявіў дэпутат.

Гайдукевіч таксама адзначыў, што неабходна зрабіць усё, каб захаваць тое, «што краіна дасягнула за гэтыя 26 гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0