Кандыдат у прэзідэнты, кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў выказаўся адносна таго, ці будзе заклікаць людзей выходзіць на вуліцы 9 жніўня.

«Пакуль я не збіраюся нікога клікаць на Плошчу, але я буду клікаць усіх у назіранне. Да Плошчы ёсць шмат момантаў, дзе мы мы можам выказаць свой пратэст. Я клічу ўсіх на пікеты: прыходзьце, дапамагайце нам іх ставіць. Другое, я клічу ўсіх у назіральнікі. Давайце зробім упершыню ў беларускай гісторыі назіранне агульнанацыянальным страйкам — за справядлівасць, за сумленны падлік галасоў. Мы будзем рады ўсім», — сказаў Андрэй Дзмітрыеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?