Еўрапейскі Саюз асудзіў рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі адмовіць у рэгістрацыі альтэрнатыўным кандыдатам. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпламатычнага ведамства ЕС Жазэпа Барэля.

«Адвольнае выключэнне кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць беларускаму народу выказаць сваю волю і падрывае агульную цэласнасць і дэмакратычны характар ​​выбараў. Адмаўляючы ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу, беларуская ўлада не змагла забяспечыць змястоўныя і канкурэнтныя палітычныя спаборніцтвы», — гаворыцца ў заяве.

ЕС чакае, што Беларусь будзе паважаць правы беларускіх грамадзян на свабоду слова і мірных сходаў на працягу тыдняў перад выбарамі.

«ЕС застаецца прыхільнікам узмацнення ўзаемадзеяння з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю. Мы падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, але правы чалавека і дэмакратыя будуць заставацца на пярэднім плане для ЕС пры фарміраванні палітыкі ў дачыненні да краіны», — адзначылі ў Бруселі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?