Сёння, 14 ліпеня, Цэнтрвыбаркам рэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Па выніках гэтай працэдуры не быў зарэгістраваны Віктар Бабарыка. Такім чынам ён, як і Валерый Цапкала, выбыў з перадвыбарнай гонкі. Нягледзячы на тое што штабы патэнцыйных кандыдатаў устрымаліся ад заклікаў да пратэстаў, некаторыя тэлеграм-каналы паклікалі беларусаў увечары на вуліцу.
Людзі выйшлі на вуліцы ў дзясятку гарадоў краіны. У Мінску пратэставалі ў дзясятку раёнаў і вуліц.
Карэспандэнты і аўтары «Нашай Нівы» былі сведкамі акцый пратэсту ў цэнтры каля ГУМа, у раёне цырка і плошчы Перамогі, на Нямізе, вуліцах Першамайскай і Ульянаўскай, у Каменнай Горцы, Новай Баравой, на Грушаўцы, на Свярдлова і Раманаўскай Слабадзе.
У цэнтры ўсё было хаатычна. Людзі збіраліся, на іх наляталі АМАПаўцы, людзі разбягаліся. Ездзіла калона раварыстаў. Сігналілі машыны.
Вось відэа з Нямігі ў Мінску:
Дарэчы, там сёння таксама былі палітычныя затрыманні — першы раз у гісторыі гэтага раёна.
А гэта відэа з Першамайскай:
А гэта рабілася на праспекце:
Пратэст і разгон на плошчы Перамогі:
Колькасць удзельнікаў вагалася ад дзясяткаў да соцень, пешшу, на роварах і ў аўтамабілях.
Пратэсты былі выключна мірныя, але сілавікі ўсё адно не давалі людзям збірацца. Паводле звестак праваабаронцаў з цэнтра «Вясна», затрымалі па меншай меры 272 чалавека, гэтая лічба няпоўная. (Спіс тут.)
Каб спыніць сігналы аўтамабіляў, праспект Незалежнасці быў перакрыты аўтазакамі.
Вядома пра акцыі пратэсту ў Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродне, Маладзечне, Пружанах, Полацку, але, здаецца, усюды, апрача Брэста, колькасць сілавікоў перавышала колькасць пратэстоўцаў.
У Брэсце пратэст перамясціўся з праспекта Машэрава на Набярэжную пасля таго, як праспект — цэнтральная вуліца горада — быў перакрыты для аўтатранспарту.
Аўтааматары заблакавалі Набярэжную і сігналілі пад апладысменты людзей на вуліцах.
А гэта відэа, як некалькі соцень людзей ідуць і сігналяць на вуліцы Гогаля. Яны скандуюць «Свабоду!» і «Выпускай!»:
Ніякага цэнтра, які б арганізоўваў пратэстоўцаў, не адчувалася, усё было на самаарганізацыі.
Хроніка падзей
23:06
23:04
Журналістаў «Радыё Свабода», затрыманых раней, адпусцілі.
23:00
Зачыстка цяпер цераз дарогу, ля KFC.
Такія ж брутальныя затрыманні. Дзясяткі людзей сочаць за гэтым на масту. «Ганьба!» — крычаць АМАПу.
22:51 Бойка ля «Бургер Кінга» з удзелам ціхароў і амапаўцаў.
Некалькіх людзей уносяць пад крыкі людзей «Ганьба!»
У бус брутальна грузяць людзей, іх білі дубінкамі.
22:39
22:35 Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на гэты момант затрымана больш за 70 чалавек.
22:26 У Брэсце байкеры блакуюць аўтазак.
22:25
22:19 На праспекце стала цёмна — выключылі святло. Не працуе станцыя метро «Няміга».
22:17 Амапаўцы не даюць людзям стаяць ля метро «Няміга», падыходзяць і пытаюцца: «Вы кагосьці чакаеце? Так? Чакайце ў іншым месцы». І праганяюць.
22:15
22:13 У Мінску затрыманы журналіст BBC.
22:13
22:11 На Кастрычніцкай плошчы катаюцца раварысты з «Перемен» у плэеры, часам зрываюць апладысменты. Унутраныя войскі адціскаюць людзей ад Нямігі да Палаца спорту.
22:08
«Сыходзьце, хутчэй, калі ласка!» — падганяе АМАП моладзь і прыціскае ў бок цырка на праспекце.
22:06
22:03 У раёне Нямігі зараз сотні людзей. Скандзіруюць «Сыходзь!». Зараз там стала цёмна, вулічнага асвятлення няма.
22:01
Салдаты сагналі людзей з пляцоўкі ля Кафедральнага сабора.
21:57 З шэрых аўтазакаў выйшлі салдаты ўнутраных войскаў. Людзі ім крычаць: «Вы ж маладыя хлопцы! Што вы робіце?!»
21:52 На Нямізе праходзяць бойкі з амапаўцамі. Людзі крычаць «Мы адзін народ!». Сярод удзельнікаў акцыі пераважна моладзь.
21:49
21:45 На Кастрычніцкай плошчы сабраліся раварысты. За веласіпедыстамі па Кастрычніцкай паехалі аўтазакі. Яны з крыкамі «Жыве Беларусь!» з'ехалі.
21:42 На набярэжнай Свіслачы людзей паменела, але «даганялкі» з АМАПам працягваюцца.
21:25
21:22
21:20
21:19
21:18 Затрымалі журналістаў «Белсата», якія вялі жывы эфір.
21:16 Хлопцу ў аўтазаку стала дрэнна. Яго вывелі і аддалі хуткай.
21:13
21:10
Затрыманне па-беларуску: хлопца ўзялі пад рукі, але бус на другім баку дарогі.
Прыйшлося чакаць зялёнае святло, каб завесці ў бусік.
21:07
21:05 У Мінску затрымалі журналіста Арцёма Ляву.
21:01 Сотні чалавек каля РСДРП скандзіруюць «Жыве Беларусь!». Аўтазак развярнуўся і паехаў да іх.
21:00
20:57
20:51
Ля доміка РСДРП вялікая колькасць людзей. Як толькі выбягае дзясятак амапаўцаў, усе бягуць урассыпную і нікога не застаецца. Крычаць: «Ганьба».
Кожная стаянка на светлафоры на Нямізе — канцэрт. Няма секунды, каб нехта не сігналіў, вялікая цыркуляцыя людзей, але ўсе ўсё адно хлопаюць у адказ на сігналы.
20:48
20:45
Алеся Пілецкага з «Радыё Свабоды» затрымалі падчас стрыму.
20:42
20:41
20:37 Відавочцы расказваюць пра жорсткія затрыманні каля цырка. З буса выскачылі супрацоўнікі, людзі сталі разбягацца, маладога чалавека ўдарылі ў твар і без прытомнасці пагрузілі ў бус. Амапаўцы бяруць мужчын, якія проста сядзелі на лаўцы.
20:33
20:32 У Беларусі фіксуюцца праблемы з доступам да тэлеграма.
20:29 Закрылі станцыю метро «Кастрычніцкая» і «Плошча Перамогі».
20:27 Праз дарогу ад ЦУМа проста выбягае АМАП, глядзяць налева-направа і хапаюць адвольных людзей.
20:25 На Казлова — Машэрава — проста какафонія. Машыны ні на секунду не спыняюцца сігналіць.
20:23 Разам з АМАПам у затрыманнях бяруць удзел унутраныя войскі. Іх аўтазакі шэрага колеру.
20:20 Каля жоўтага аўтобуса — мужчына, які ў міліцыі прасіў дапамогі і выбег на дарогу.
20:17 Мужчыну, якому стала дрэнна, ціхары нясуць у хуткую на насілках.
20:16
20:15 Затрыманне журналісткі ў Гомелі.
20:12 Некаторыя аўтазакі настолькі перапоўненыя, што дзверы ў іх не зачыняюцца.
20:10 Мужчына спыніў міліцэйскае аўто, папрасіў у хуткую забраць чалавека, які ляжаў на траве, але яго схапілі ў аўтазак.
20:07
20:04 Веласіпедысты ўключылі песню «Перемен» Цоя.
20:03
20:02 Калона амапаўцаў высадзілася ў парку Купалы. Выглядае, што хапаюць выпадковых людзей з натоўпу, літаральна выдзіраюць.
20:01 Вось як затрымалі журналіста «Еўрарадыё».
19:59
19:55
19:53
У Каменнай горцы каля метро людзі становяцца ў чаргу, пакуль мала, але стыхійна. Нехта з дзецьмі ў калясках, нехта на ровары.
19:45
19:44 Журналістаў «Еўрарадыё» затрымалі проста падчас стрыму.
19:40
19:38 Сёння людзі сабраліся таксама ў Гомелі і Магілёве.
19:35 Так у Мінску гудзеў у знак пратэсту праспект Незалежнасці. Пасля гэтага ДАІ перакрыла праспект ад Бабруйскай да Казлова.
19:33 Людзі таксама збіраюцца ў іншых гарадах краіны. Вось фота з Маладзечна.
19:31 Праспект Незалежнасці перакрылі ад Бабруйскай да Казлова.
19:30
19:29 Даішнікі перакрываюць праспект Незалежнасці.
19:27 Брэст. Машыны сігналяць, людзі пляскаюць у далоні.
19:25 На праспекце Дзяржынскага людзі выстройваюцца ў чаргу.
19:20 У цэнтры горада можна ўбачыць аўтазакі і сілавікоў.
19:15 На праспекце Незалежнасці збіраюцца людзі, машыны, што едуць па праспекце, гудуць.





