Валерый Цапкала, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, вельмі рэзка выказаўся ў адрас фальсіфікатараў выбараў. Ён нагадаў, як сваякі нацыстаў «бегалі па архівах, каб выдаліць гэтую інфармацыю».

«Мы на гэты раз змаглі зафіксаваць усе юрыдычныя парушэнні, якія рабіла ўлада, каб фальсіфікаваць выбары. І мы перадамо гэтыя заключэнні разам са спісам тых людзей, якія бралі ўдзел у фальсіфікацыі выбараў. Мы перадамо іх і ў міжнародныя суды, і ў міжнародныя арганізацыі. Іх імёны будуць абавязкова апублікаваныя на розных парталах для таго, каб і яны самі, і іх дзеці, іх унукі змаглі бачыць і «ганарыцца» тымі людзьмі, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі волевыяўлення беларускіх грамадзян.

Я ведаю пра тое, як пасля вайны бегалі дзеці і сваякі некаторых калабарантаў, якія супрацоўнічалі з фашысцкай Германіяй у гады Другой сусветнай вайны, у гады акупацыі. Як яны бегалі па розных архівах і прасілі выдаліць фатаграфію, інфармацыю пра сваякоў, якія супрацоўнічалі з нацысцкай Германіяй.

І я ўяўляю, як будуць бегаць дзеці і ўнукі тых, хто сёння ідзе на парушэнне беларускага закону», — заявіў Цапкала ў сваім відэазвароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0