Карэспандэнты «Нашай Нівы» былі сведкамі акцый пратэсту ў цэнтры каля ГУМа, у раёне цырка і плошчы Перамогі, на Нямізе, вуліцах Першамайскай і Ульянаўскай, у Каменнай Горцы, Новай Баравой, на Грушаўцы, на Свярдлова і Раманаўскай Слабадзе. 

У цэнтры ўсё было хаатычна. Людзі збіраліся, на іх наляталі АМАПаўцы, людзі разбягаліся. Ездзіла калона раварыстаў. Сігналілі машыны.

Вось відэа з Нямігі ў Мінску:

Дарэчы, там сёння таксама былі палітычныя затрыманні — першы раз у гісторыі гэтага раёна.

А гэта відэа з Першамайскай:

А гэта рабілася на праспекце:

Пратэст і разгон на плошчы Перамогі:

Колькасць удзельнікаў вагалася ад дзясяткаў да соцень, пешшу, на роварах і ў аўтамабілях.

Пратэсты былі выключна мірныя, але сілавікі ўсё адно не давалі людзям збірацца. Паводле звестак праваабаронцаў з цэнтра «Вясна», затрымалі па меншай меры 272 чалавекі, гэтая лічба няпоўная. (Спіс тут.)

Каб спыніць сігналы аўтамабіляў, праспект Незалежнасці быў перакрыты аўтазакамі.

Вядома пра акцыі пратэсту ў Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродне, Маладзечне, Пружанах, Полацку, але, здаецца, усюды, апрача Брэста, колькасць сілавікоў перавышала колькасць пратэстоўцаў.

У Брэсце пратэст перамясціўся з праспекта Машэрава на Набярэжную пасля таго, як праспект — цэнтральная вуліца горада — быў перакрыты для аўтатранспарту.

Аўтааматары заблакавалі Набярэжную і сігналілі пад апладысменты людзей на вуліцах.

А гэта відэа, як некалькі соцень людзей ідуць і сігналяць на вуліцы Гогаля. Яны скандуюць «Свабоду!» і «Выпускай!»:

Ніякага цэнтра, які б арганізоўваў пратэстоўцаў, не адчувалася, усё было на самаарганізацыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0