У Брэсце пратэст перамясціўся з праспекта Машэрава на Набярэжную пасля таго, як праспект — цэнтральная вуліца горада — быў перакрыты для аўтатранспарту.
Аўтааматары заблакавалі Набярэжную і сігналілі пад апладысменты людзей на вуліцах.
А гэта відэа, як некалькі соцень людзей ідуць і сігналяць на вуліцы Гогаля. Яны скандуюць «Свабоду!» і «Выпускай!»:
Па стане на 21:30 было вядома пра як мінімум 15 затрыманых, перадае «Брестская газета», якая вядзе анлайн-рэпартаж з падзей.
0
0
0
0
0
0