Цэнтрвыбаркам апублікаваў дэкларацыі аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
Летась агульны гадавы заробак кіраўніка дзяржавы склаў 117 068 рублёў. Такім чынам, сярэднямесячны даход — 9756 рублёў. У даляравым эквіваленце гэта $4665.
У папярэднія гады даход быў такім:
- 2005 — $2289
- 2009 — $2821
- 2014 — $4500
Нерухомасці, аўтамабіляў і каштоўных папер персанальна на Аляксандра Лукашэнку па-ранейшаму не запісана.
З членаў сям'і ў ягоную дэкларацыю запісаная толькі жонка Галіна. Яе гадавы даход склаў 5560 рублёў — 463 рублі на месяц.
Ёй па-ранейшаму належаць жылы дом у Шклове, палова дома ў вёсцы Вялікі Межнік, а таксама 56 акцый ААТ «Масларобны завод». Цяпер дадаўся яшчэ і ўчастак пад домам у Шклове.





