Канчаткова сталі вядомыя тэрміны правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2022 годзе ў Катары.

Матч адкрыцця адбудзецца 21 лістапада (13:00 па беларускім часе), фінал турніру — 18 снежня (18:00).

На групавым этапе будзе згуляна па 4 матчы на дзень — а 13:00, 16:00, 19:00 і 22:00 па беларускім часе.

Гульні плэй-оф пачнуцца 3 снежня і будуць праходзіць у 18:00 і 22:00 па беларускім часе.

Такім чынам упершыню ў гісторыі мундыяль пройдзе не летам. Прычына — неверагодная спёка ў Катары ўлетку, ледзь не пад 50 градусаў.

Лёсаванне адборачнага турніру для Еўропы пройдзе 29 лістапада 2020 года. Матчы пачнуцца ў сакавіку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0