На фэйсбук-старонцы «МУС Беларусі» з'явіўся зварот пад назвай «Міліцыя з народам», прысвечаны падзеям 14 ліпеня ў цэнтры Мінска. Таксама на гэтай старонцы з'явіліся відэазапісы, у якіх сілавікі дапамагаюць грамадзянам у розных складаных сітуацыях. Адно з відэа пазней апублікавала ў сябе на старонцы прэс-сакратарка Вольга Чамаданава.

«У Мінску 14 ліпеня адбываўся бязлад. Правакатары, якія сядзяць у Варшаве і Кіеве, вывелі нешматлікі, але агрэсіўны натоўп на вуліцы беларускай сталіцы. Усе тэлеграм-каналы і сацыяльныя сеткі абляцела відэа, дзе раз'юшаная зграя накінулася на міліцыянера і пачала збіваць яго рукамі і нагамі. Былі і іншыя выпадкі нападаў, але няхай з гэтым разбіраюцца кампетэнтныя органы. Мы ж звернем увагу вось на які факт: калі каму-небудзь з удзельнікаў незаконнай акцыі стала дрэнна, да каго яны адразу кінуліся па дапамогу? Правільна, адразу ж пабеглі да міліцыі з крыкамі «дапамажыце»! І колькі б міліцыю да гэтага ні штурхалі, ні зневажалі — яна адразу ж прыйшла на дапамогу. Як і заўсёды гэта робіць. Таму што міліцыя з народам», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0