На брыфінгу 15 ліпеня старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук распавёў пра сітуацыю з каранавірусам і пнеўманіямі ў Брэсце, а заадно пра тое, як сам перахварэў, піша «Брэсцкая газета».

«Я рэальна захварэў. Тэмпература 37,3-37,5. Калі мне засунулі ў нос, аж да мазгоў, вось гэтыя дзве штучкі і адправілі на КТ і прыйшоў ПЦР станоўчы, я зразумеў, што гэта [каранавірус — НН] у мяне было. І, натуральна, мяне паклалі ў пульманалогію цэнтральнай гарадской бальніцы», — працягнуў кіраўнік горада.

Па словах Рагачука, гэта было незадоўга да візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Брэст. Праз дзесяць дзён лячэння яму зрабілі паўторны ПЦР, які быў адмоўны. І 22 чэрвеня, калі Лукашэнка быў у Брэсце, кіраўнік горада знаходзіўся побач з ім падчас афіцыйных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0