15 ліпеня каля 20:00 на Савецкай плошчы супрацоўнікі АМАПа затрымалі двух веласіпедыстаў, якія рамантавалі ровар. Па словах відавочцаў, веласіпедысты нічога не выкрыквалі, паведамляе Hrodna.life.

У гэты дзень у Гродне, згодна з паведамленнямі telegram-каналаў, павінны быў прайсці несанкцыянаваны велапрабег, але праз адсутнасць удзельнікаў ён не адбыўся. Нягледзячы на гэта, міліцыя і супрацоўнікі ДАІ спынялі раварыстаў у цэнтры горада.

Двух гродзенцаў затрымалі на Савецкай плошчы. Адзін з іх — гродзенскі спартсмен Сяргей Нікулін.

«Хлопцы сядзелі на лаўцы і наладжвалі ровар. Паспелі зняць кола, як да іх пад’ехаў бус і адтуль выйшлі тры чалавекі ў цывільным адзенні. Так вось і затрымалі. Веласіпедысты нічога не выкрыквалі», — распавёў сведка затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?