У тэлевядучай на ўкраінскім канале 1+1 Марычкі Падалка проста падчас эфіру выпаў зуб. Яна хутка яго схавала ў далонь і спакойна працягнула выпуск.

У сваім Instagram тэлевядучая напісала, што цяпер праходзіць лячэнне ў стаматолага, таму што «вырашыла выправіць тую непрыемнасць, якая адбылася больш за дзесяць гадоў таму».

«У мяне ў спальні стаяў важкі металічны гадзіннік і аднойчы вельмі зацікавіў маю маленькую дачку. Яна схапіла яго з падаконніка і пачала размахваць «цацкай» вакол мамы, якая спала. І толькі я пазяхнула, як маленькая вясёлая ручка адбіла мне палову зуба. Цяпер вырашылася нарэшце на больш радыкальны рамонт», — напісала яна.

Аднак, па словах тэлевядучай, яна «была не вельмі ўважлівая да забароны свайго стаматолага надкусваць ежу пярэднімі зубамі да заканчэння лячэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0