Алег Мікалайчук нарадзіўся ў Беларусі, але жыве за межамі краіны ўжо больш за 15 год. Цяпер ён мае статус грамадзяніна ЗША, і менавіта гэты факт дапамог яму выйсці на свабоду пасля затрымання на акцыі ў Мінску.

«Мы са знаёмай вярталіся дадому і трапілі ў перакрытае месца. Мы падышлі да вайскоўцаў, якія перакрылі дарогу, і яны сказалі ісці нам назад. Мы пайшлі назад, а там АМАП, кажа: ідзіце туды. У выніку мяне проста забралі».

Затрыманне Алега Мікалайчука, фота Надзеі Бужан

Затрыманне Алега Мікалайчука, фота Надзеі Бужан

На пытанне, ці аказваў супраціў падчас затрымання, Алег Мікалайчук адказаў, што, па вялікім рахунку, не.

«Што было ў аўтазаку, я слаба памятаю. Яны ўвесь час патрабавалі, каб я то лёг, то сеў, я кажу: «Што ўвогуле, людзі, адбываецца?» Там яны мяне білі нават. За што? Гэта мне ўжо складана сказаць. Білі па-рознаму: нешта ў іх у руках было. Шчыра, мне нават гаварыць складана: я голас сарваў.

Прывезлі ў Маскоўскае РУУС. Мяне па геалакацыі мая знаёмая там знайшла», — расказвае Алег.

Але, паколькі затрыманы аказаўся грамадзянінам ЗША, у справу неадкладна ўмяшалася амерыканскае пасольства. У выніку на Алега Мікалайчука няма нават ніякага складзенага пратакола.

«Учора, канечне, я выглядаў горш, але сёння ўсё роўна ў мяне ёсць нейкія сінякі», — падсумоўвае Алег.

фота Надзеі Бужан

фота Надзеі Бужан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?