На сайце ЦВК з’явіліся прозвішчы людзей, што ўвайшлі ў спіс давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня. Усяго давераных асоб можа быць 30, але ў Чэрачня такіх набралася толькі пятнаццаць. Хто ж увайшоў у гэты спіс?

Найперш адзначым былога кіраўніка Беларусі, старшыню Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча. Менавіта Чэрачню Шушкевіч перадаў кіраўніцтва партыяй «Грамада».

Сярод іншых вядомых асоб — шоўмен Дзмітрый Урангель, які гэтым летам быў звольнены з тэлеканала АНТ. Раней ён вёў там перадачу «Падарожжы капітана Урангеля».

У спісе давераных асоб аказаўся культуролаг, ліберал Вадзім Мажэйка, рэдактар «Белгазеты» Кірыла Жываловіч, былы лідар «Зубра» і палітуцякач Зміцер Бародка, лідар стаўбцоўскай апазіцыі Мікалай Лысёнкаў, кансультант Алег Чумакоў, бізнес-вумэн Вікторыя Стралкоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?