• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 3 з 3
16.07.2020 / 17:12

Як сачылі за журналістамі «Свабоды» пасля стрыму ад Цэнтравыбаркама АЎДЫЯ

Журналіст «Свабоды» Антон Трафімовіч перад затрыманьнем 15 ліпеня. Пры затрыманьні яго зьбілі і зламалі нос

У рэдакцыю трапілі запісы радыёперамоваў невядомых асобаў, якія сачылі за здымачнай групай «Свабоды».

Што адбывалася 15 ліпеня

15 ліпеня «Радыё Свабода» вяло відэатрансьляцыю ад Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе ўтварылася чарга ахвотных падаць скаргу на нерэгістрацыю ў якасьці кандыдатаў у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Трансьляцыя пачалася а 16 гадзіне і скончылася ў 19:30. У ёй удзельнічалі апэратар Андрэй Рабчык, карэспандэнты Алесь Пілецкі, Алег Грузьдзіловіч і Антон Трафімовіч.

Неўзабаве пасьля завяршэньня трансьляцыі Антона Трафімовіча брутальна затрымалі ў раёне Нямігі. У момант затрыманьня ён знаходзіўся далёка ад груп людзей, проста ішоў вуліцаю, вяртаючыся ў рэдакцыю.

«Я ішоў на адлегласьці 25 мэтраў за Антонам Трафімовічам, — расказаў чытач «Свабоды» Ягор. — Бачыў, як мікрааўтобус марудна каціўся, а пасажыр у балаклаве мэтанакіравана некага выглядваў у вакно сярод людзей, якія ішлі наперадзе. Мяркуючы па тым, што я бачыў, у іх была мэта схапіць менавіта вашага журналіста».

Рэшта нашых журналістаў вярнулася ў рэдакцыю без інцыдэнтаў.

«Карцінкі «Радыё Свабода» ў эфіры няма». Што кажуць на аўдыёзапісе радыёперамоваў

Пазьней мы атрымалі ад ананімнай крыніцы запісы радыёперамоваў невядомых асобаў, зь якіх можна зразумець, што за апэратарам Андрэем Рабчыкам і журналістам Алесем Пілецкім працягвалі сачыць пасьля завяршэньня трансьляцыі.

Журналістаў нейкі час суправаджалі, «перадаючы» іх невядомым асобам. З запісаў можна зразумець, што сачэньнем кіравала невядомая асоба з пазыўнымі «02 Адамава». У працэсе былі задзейнічаныя таксама пазыўныя «03» і «73».

Агулам запісаў радыёперамоваў шэсьць, іх працягласьць вагаецца ад некалькіх да 26 сэкундаў. Падаём іх цалкам у выглядзе аднаго аўдыёфайла, а таксама асобна тэкставую расшыфроўку кожнага з шасьці.

Запіс 1

«Нуль два Адамава, карцінкі «Радыё Свабода» ў эфіры няма».

Запіс 2

«На сувязі. Ой… 73, 73, набяры нуль трэцяму па правадах».

Запіс 3

«Адамава, кінатэатар «Цэнтральны» праходзяць. 73, дай прывязку па карэспандэнту»

Запіс 4

«Нуль тры Адамава. Вам далі карэспандэнтаў? Інфармацыю па карэспандэнту далі? На сувязі. Нуль тры Адамава. Карэспандэнты стаяць на скрыжаваньні па Незалежнасьці, будуць пераходзіць на бок МУС. Прыняў».

Запіс 5

«На сувязі. Нуль тры Адамава. Незалежнасьці — Камсамольская. Скрыжаваньне. Рэпартэры «Радыё Свабода».

Запіс 6

«На сувязі. Нуль тры Адамава. Нуль тры Адамава. Вы журналіста бачыце? «Радыё Свабода»? Прынята».

Былы міліцыянт: «99% гэта перамовы міліцыі»

«Свабода» папрасіла пракамэнтаваць запіс радыёперамоваў падпалкоўніка міліцыі ў запасе, старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова.

«Цікава, што на гэтым запісе не чуваць адказаў. Але 99% гэта перамовы міліцыі. Я толькі дакладна не магу назваць, каму належаць пазыўныя. «Нуль два» — гэта, хутчэй за ўсё, Барсукоў (Аляксандар Барсукоў — намесьнік міністра ўнутраных спраў. — РС). «Нуль тры» — гэта, хутчэй за ўсё, Кубракоў (кіраўнік ГУУС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў. — РС). Таму што пазыўны «Нуль адзін» належыць міністру ўнутраных спраў, і яго звычайна ніхто на сябе не бярэ. Яго намесьнік ужо можа быць «Нуль два». Я гавару пра гэта зь вялікай доляй верагоднасьці, амаль 100% гэта іх пазыўныя», — кажа Мікалай Казлоў.

Ён ня здолеў прыгадаць, чый пазыўны «Адамава».

«Магчыма, гэта нейкі аддзел міліцыі грамадзкай бясьпекі. «73» — гэта ніжэйшыя па ўзроўню пазыўныя. Яны разьмяркоўваюцца па раёнах гораду. «Адамава» на гэтым запісе — гэта чалавек, які падтрымлівае сувязь. Лексыка, манера гаварыць — гэта ўсё міліцэйскае», — кажа былы міліцыянт.

Кіраўнік БАЖ: «Запіс сьведчыць, што журналістаў затрымліваюць сьвядома»

Запіс радыёперамоваў на просьбу «Свабоды» таксама пракамэнтаваў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

«Гэта сьведчаньне таго, што ідзе, як кажуць, «наружка» за журналістамі, — кажа Андрэй Бастунец. — Мы такую інфармацыю ўжо атрымлівалі. Сёньня мы ўсе мусім разумець, што, нягледзячы на гарантыі прафэсійнай журналісцкай дзейнасьці, мы сутыкаемся зь яе абмежаваньнямі ў выпадку затрыманьняў. А гэты запіс сьведчыць, што гэта мэтанакіраваныя дзеяньні сілавых структураў супраць журналістаў. Журналістаў затрымліваюць сьвядома».

Па словах Андрэя Бастунца, ціскам на журналістаў зьяўляюцца і так званыя затрыманьні «для праверкі дакумэнтаў».

«Гэта незаконна, — мяркуе Андрэй Бастунец. — Вядзецца пра тое, каб ня даць журналістам працаваць зь месца падзей, ня даць «рабіць карцінку». Калі б трэба было праверыць асобу чалавека, то ў яго ёсьць пашпарт, які гэтую асобу пацьвярджае. А калі пашпарт нават ніхто не правярае, то гэта сьведчыць аб перашкодзе журналісцкай працы. Тэарэтычна такія дзеяньні цалкам падпадаюць пад артыкул 198 Крымінальнага кодэксу — перашкода журналісцкай працы. Іншая справа, што ў Беларусі гэты артыкул у выпадках зь ціскам на журналістаў недзяржаўных СМІ ніводнага разу не прымяняўся».

Што кажуць у міліцыі

«Свабода» зьвярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай пракамэнтаваць магчымую датычнасьць атрыманых намі запісаў да працы прадстаўнікоў праваахоўных органаў. На момант публікацыі мы не атрымалі адказу.

Хваля затрыманьняў журналістаў «Свабоды»

Затрыманьне Антона Трафімовіча стала трэцім за апошнія тыдні выпадкам затрыманьня журналістаў «Радыё Свабода», якія працавалі падчас жывых трансьляцый на вуліцах Менску. 19 чэрвеня ў жывым эфіры на плошчы Якуба Коласа затрымалі карэспандэнтку Аляксандру Дынько і апэратара Андрэя Рабчыка. Абаіх адвезьлі ў Савецкае РУУС Менску і выпусьцілі празь некалькі гадзін, папярэдзіўшы пра адказнасьць.

14 ліпеня ў раёне плошчы Перамогі, таксама падчас жывой трансьляцыі, затрымалі журналістаў «Свабоды» Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка. Іх адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, адкуль адпусьцілі празь дзьве гадзіны без складаньня пратаколаў і праверкі дакумэнтаў.

Затрымлівалі журналістаў «Свабоды» ва ўсіх трох выпадках людзі ў цывільным адзеньні, якія не прадстаўляліся і не тлумачылі прычынаў затрыманьня.

Як затрымлівалі Трафімовіча

Падчас затрыманьня 15 ліпеня Антону Трафімовічу зламалі нос. У РУУС яго везьлі ў кайданках, паставіўшы на калені на падлогу мікрааўтобуса — нягледзячы на тое, што ў яго ішла кроў і ён відавочна меў патрэбу ў мэдычнай дапамозе. Вызвалілі карэспандэнта «Свабоды» прыкладна праз гадзіну пасьля затрыманьня.

Антон Трафімовіч пасьля вызваленьня з міліцыі, 15 ліпеня

Афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч сказала «Свабодзе», што Антон Трафімовіч «аказаў непадпарадкаваньне».

«Грамадзянін аказаў непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. У рамках адміністрацыйнага працэсу ён быў затрыманы і дастаўлены для разбору ў Заводзкі РУУС гораду Менску. Цялесныя пашкоджаньні, пра якія паведамляе малады чалавек, былі атрыманыя ім падчас непадпарадкаваньня. Па факце атрыманьня цялесных пашкоджаньняў матэрыял накіраваны ў падразьдзяленьне Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь для правядзеньня праверкі і дачы прававой ацэнкі», — сказала афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму.

Па словах Антона Трафімовіча, ніякага непадпарадкаваньня супрацоўнікам міліцыі ён не чыніў.

«Ніхто не прадстаўляўся, проста падбеглі людзі ў цывільным, схапілі за рукі, выцялі па галаве, не сказаўшы, за што мяне цягнуць. Я не супраціўляўся. Я нават ня меў магчымасьці супраціўляцца, бо іх было чацьвёра, хто мяне цягнуў. Гэта было праз 10-15 хвілін пасьля стрыму. Тое, што гэта былі супрацоўнікі міліцыі, я даведаўся толькі тады, калі мяне прывезьлі ў РУУС», — сказаў журналіст.

Антон Трафімовіч сьцьвярджае, што ніякага разбору ў Заводзкім РУУС не было: «Нас там ніхто не апытваў, праз гадзіну нас выпусьцілі».

«Учора (15 ліпеня. — РС) я зьвярнуўся ў 4-ы шпіталь Менску па мэдычную дапамогу. На рэнтгене ў мяне выявілі пералом носа. Лор выявіла парваную сьлізістую ў носе, наклала чатыры швы», — кажа Антон Трафімовіч.

Лекарка накіравала зварот журналіста аб зьбіцьці ў міліцыю. 16 ліпеня зь ім зьвязаўся прадстаўнік РУУС Маскоўскага раёну Менску і паведаміў, што перадае справу ў Сьледчы камітэт Маскоўскага раёну. Антон Трафімовіч рыхтуе заяву на завядзеньне крымінальнай справы.

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Палітыка і грамадства
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Расійскі вірусолаг назваў тры ўмовы перамогі над пандэміяй і правёў яскравую паралель з Пушкіным
Галоўнае
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Усяго патроху
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг грае «Купалінку» на фартэпіяна ВІДЭА
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх