Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі адкрыцця «Славянскага базару» ўручыў Філіпу Кіркораву спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

«Я нарадзіўся ў СССР, і для мяне стаяць пад беларускім сцягам, прадстаўляць і абараняць гонар краіны — усё роўна што абараняць гонар і славу сваёй краіны, Расіі. Беларусь і Расія заўсёды былі разам. Нават «Еўрабачанне» здалося і перанеслася, а Беларусь і «Славянскі базар» жыў, жыве і будзе жыць! Ганаруся сяброўствам з табой, Беларусь!» — заявіў Філіп Кіркораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0