Прага, 1968. Архіўнае фота, Wikimedia Commons

Прага, 1968. Архіўнае фота, Wikimedia Commons

Віцебская дэсантная брыгада прайшла годны шлях, паведаміў сёння дзяржаўны тэлеканал АНТ. У пераліку — «інтэрнацыянальная дапамога Чэхаславаччыне ў 1968-м і баі за афганскія гарады Кабул і Баграм».

Між тым чэхі лічаць 1968 год акупацыяй краіны. Тады войскі СССР і яго сатэлітаў уварваліся на тэрыторыю Чэхаславацкай Рэспублікі, адхілілі ад улады яе кіраўніцтва на чале з Дубчакам і замянілі яго на прасавецкае на чале з Гусакам. Краіна заставалася пад кантролем СССР да мірнай рэвалюцыі 1989 года.

Афганцы, зрэшты, таксама лічаць падзеі 1979—1989 гадоў акупацыяй. Тады савецкі спецназ забіў прэзідэнта краіны Аміна і ўзяў Афганістан пад свой кантроль, але, сутыкнуўшыся з партызанскім супраціўленнем, праз 10 гадоў пакінуў краіну. На той бясслаўнай вайне загінула больш за 700 беларусаў.

Фармулёўка «інтэрнацыянальная дапамога» ўжывалася ў савецкі час як эўфемізм для каланіяльных па сваёй сутнасці аперацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?