У тэлезвароце да нацыі прэзідэнт Малдовы Уладзімір Варонін заклікаў праваахоўныя органы краіны правесці ўсеагульную амністыю і спыніць усе формы пераследу ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Кішынёве 7 красавіка 2009 году.

Масавыя пратэсты ў Малдове арганізавала апазіцыя, якая палічыла абвешчаную перамогу на выбарах мясцовай камуністычнай партыі сфальсіфікаванай.

7 красавіка дэманстрантамі былі захопленыя будынкі парламента і адміністрацыі прэзідэнта.

Раней Варонін называў паслявыбарчыя пратэсты спробай дзяржаўнага перавароту.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0