Нелегальных лакальных камп’ютэрных сетак у Беларусі быць не павінна. Такое меркаванне выказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей 16 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Адказваючы на пытанне пра існаванне гэтак званых дамашніх камп’ютэрных сетак, міністр заявіў:

«Уладальнікі гэтых сетак займаюцца неліцэнзійнай дзейнасцю, і гэта з’яўляецца фактам. Я думаю, што такая з’ява не павінна мець месца ў нас у краіне».

У Беларусі, працягнуў Панцялей, ёсць магчымасць распрацаваць дакументацыю і афіцыйна пабудаваць сеткі, атрымаць ліцэнзіі і законна займацца камерцыйнай дзейнасцю.

«Дзейнасць, што вядзецца з парушэннем заканадаўства, натуральна, павінна быць спынена адпаведнымі санкцыямі з боку органаў, якія вядуць кантроль за выкананнем заканадаўства ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці», — падкрэсліў міністр.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0