Беларуская зямля заўсёды была блізкай і роднай для рускага чалавека, такой і застанецца. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае БелТА.

«Што датычыцца нашых адносін, вы павінны ведаць, што мы нікуды не збіраемся, як некаторыя спрабуюць прадставіць Беларусь. Мы знаходзімся на гэтым кавалку зямлі. Яна заўсёды была блізкай і роднай для рускага чалавека, расіяніна. І застанецца заўсёды такой, нават калі мы з вамі не захочам. Народы без нас разбяруцца, як ім жыць. Але хацелася б, каб і мы пры гэтым працэсе прысутнічалі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0