У Хабараўску пачаўся сёмы па ліку мітынг у падтрымку губернатара Сяргея Фургала, якога абвінавачваюць у арганізацыі забойстваў і замаху, паведамляе Dvhab.ru.

Удзельнікі акцыі прыйшлі да будынка парламента і скандавалі «Фургал — наш выбар». Затым людзі прайшлі па цэнтральных вуліцах горада. Як піша партал, зноў сабраліся дзясяткі тысяч удзельнікаў. Іх колькасць ужо перавысіла колькасць удзельнікаў аналагічнай акцыі 11 ліпеня, якая стала самай масавай у гісторыі Хабараўска.

Акрамя таго, у напрамку цэнтра Хабараўска была заўважаная аўтакалона — згодна з папярэднімі звесткамі, падтрымаць жыхароў Хабараўска прыехалі жыхары Амурска і Камсамольска-на-Амуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0