За суткі 17 ліпеня каранавірус у свеце выявілі ў больш за 237,7 тысячы чалавек. Агульная колькасць тых, хто заразіўся, перавысіла 14 мільёнаў.

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, больш за ўсё хворых у ЗША — 3,63 мільёна чалавек. Следам за імі ідуць Бразілія і Індыя — 2 млн і 1 млн інфіцыраваных адпаведна. Чацвёртае месца па гэтым паказчыку займае Расія — 758 тысяч. Пяцёрку лідараў замыкае Перу, дзе выявілі 345,5 тысячы хворых.

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 600 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0