Аўстралія: 4 пітоны, што ўцяклі з багажнага аддзялення пасажырскага самалёту, узнялі ў аэрапорце вялізны вэрхал і спрычыніліся да скасавання двух рэйсаў — і ўрэшце не былі знойдзеныя.

Так паведаміла прэс-служба мясцовай авіякампаніі «Куантас».

У аэрапорце горада Эліс-Спрынгс 12 маладых пітонаў, якіх перавозілі паветрам, былі змешчаныя ў багажнае аддзяленне, у пластыкавую каробку з дзюрачкамі для паветра. Калі самалёт прызямліўся ў Мельбурне, дык высветлілася, што ў каробцы засталося толькі 8 змеяў. Лётнішча ачапілі, і адмыслоўцы, што суправаджалі групу пітонаў, пачалі колькігадзінныя пошукі — ды ўсё марна. Самалёт у дадатак прайшоў грунтоўную дэзінфекцыю — вынікаў нуль. Аўстралійскім змеяловам на цям не ідзе, што ўскруцілася да галавы гэтым гадам: ці то паўзуны засталіся дзесці на борце, ці мо, знайшоўшы сабе пралаз таксама ў корпусе самалёта, пажадалі ператварыцца ў лятаючых змеяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?