Форвард брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі расказаў на сваім Ютуб-канале, як бавіць час на самаізаляцыі. Як нядаўна стала вядома, у камандзе 15 выпадкаў каранавіруса.

«Сяджу дома ўжо 12-ы дзень, — расказаў Мілеўскі. — З дома мне можна выходзіць на вуліцу раніцай на 15 хвілін і ўвечары на 15 хвілін у краму.

Страмнавата з гэтай штукай, калі ў цябе здавалася б станоўчы тэст, але пры гэтым няма ніякіх сімптомаў: няма кашлю, пнеўманіі, тэмпературы. Ні разу за 12 дзён не было.

Адзінае, калі гэта ўсё толькі пачыналася, знік нюх. Спачатку мы жартавалі, але ў выніку перанеслі два туры, а ў многіх станоўчыя вынікі. Але ва ўсіх гэта ўсё праходзіць спакойна і незаўважна. Ёсць выпадкі і горшыя: людзі з тэмпературай, з пнеўманіяй. Вядома, усё гэта дрэнна».

Мілеўскі піша, што нудзіцца на самаізаляцыі, але знаходзіць і плюсы: ёсць час уважліва паглядзець матч кіеўскага «Дынама».

Як паведамлялася раней, з 15 хворых у брэсцкім «Дынама» 10 — футбалісты.

Гэта Дзяніс Лапцеў, Яўгеній Хачарыдзі, Усевалад Садоўскі, Арцём Мілеўскі, Максім Вітус, Сяргей Крывец, Міхаіл Гардзяйчук, Раман Юзэпчук, Аляксандр Наёк і Сяргей Ігнатовіч. Яшчэ пяцёра заражаных — работнікі клуба.

Калі ў брэсцкім «Дынама» з'явіліся першыя сігналы аб каранавірусе, клуб прасіў Беларускую федэрацыю футбола перанесці гульню са «Смалявічамі» з 3 ліпеня на іншую дату, але дынамаўцам адмовілі.

Мілеўскі, Вітус і Крывец правялі поўны матч са «Смалявічамі». Тэст, які даў станоўчы вынік, ім зрабілі толькі пасля гульні.

Таксама выбух каранавіруса фіксавалі ў «Гарадзеі» — хвароба была пацверджаная ў трох футбалістаў каманды.

Фота на галоўнай старонцы: Дар'я Буракіна, tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0