Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, 18 ліпеня, прыкладна ў 21:40, 45-гадовы кіроўца на «ВАЗ» з прыкметамі алкагольнага ап'янення рухаўся з боку горада Гомеля ў кірунку аэрапорта «Гомель». Па дарозе ён збіў дваіх непаўналетніх веласіпедыстаў, 16-гадовых дзяўчыну і хлопца, якія ехалі ў спадарожным кірунку каля правага краю праезнай часткі. 

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама.

Хлопца адкінула ў кювет, а дзяўчыну на дарогу, дзе яна трапіла пад аўтамабіль «Альфа Рамэа», які рухаўся ззаду ў спадарожным кірунку. За рулём быў 19-гадовы кіроўца.

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ад атрыманых траўм дзяўчына памерла на месцы здарэння, а хлопец з траўмамі шпіталізаваны.

Распачатая крымінальная справа. Следчыя просяць тых, хто мае інфармацыю пра здарэнне, паведаміць па тэлефоне 0232 69-30-78.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?