Амерыканскі ракетны эсмінец Porter («Портэр») пачаў пераход у Чорнае мора для ўдзелу ў супольных з Украінай вучэннях Sea Breeze 2020, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу Шостага флоту ВМС ЗША.

«Ракетны эсмінец USS Porter класа» Арлі Берк» пачаў пераход у Чорнае мора 19 ліпеня 2020 года, каб узмацніць рэгіянальную стабільнасць на моры, удзельнічаючы ў 20-х вучэннях Sea Breeze 2020, якія арганізуюцца ЗША і Украінай», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што гэта пяты амерыканскі карабель, які ўвайшоў у воды Чорнага мора ад пачатку 2020 года.

«Наш удзел у шматнацыянальных вучэннях, такіх як Sea Breeze, з'яўляецца рэальнай дэманстрацыяй рашучасці ЗША ў дачыненні да калектыўнай абароны Еўропы», — цытуюцца ў заяве словы віцэ-адмірала Джына Блэка, камандуючага Шостым флотам ЗША.

У вучэннях Sea Breeze плануецца задзейнічаць 2 тысячы чалавек з дзевяці краін, у тым ліку 27 караблёў і 19 самалётаў. У Sea Breeze 2020 возьмуць удзел Балгарыя, Францыя, Грузія, Нарвегія, Румынія, Іспанія, Турцыя, Украіна і Злучаныя Штаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0