Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы абвергла чуткі пра яго шпіталізацыю.
«Традыцыйнае — не дачакаецеся», — сказала Эйсмант на просьбу ria.ru пра каментар у сувязі з пашырэннем у шэрагу тэлеграм-каналаў інфармацыі, што ў Аляксандра Лукашэнкі здарыўся гіпертанічны крыз і ён шпіталізаваны.
У гэтых паведамленнях таксама адзначаецца, што пагаршэнне самаадчування Лукашэнкі адбылося праз гадзіну пасля сустрэчы ў Мінску з прэм'ерам РФ Міхаілам Мішусціным у пятніцу.