Святлана Ціханоўская. Фота Надзеі Бужан

Галоўная рэдактарка заблакаванага ў Беларусі сайта Хартыя-97 Наталля Радзіна заявіла пра тое, што дапамагла Святлане Ціханоўскай вывезці дзяцей у Еўрасаюз. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзіла кандыдат у прэзідэнты.

— Так, дзеці сапраўды ў бяспечным месцы, Наталля дапамагла нам гэта зрабіць, — сказала Святлана Ціханоўская.

У пары Ціханоўскіх двое дзяцей — 4-гадовая дачка і 10-гадовы сын. Святлана распавядала «Настоящему времени», што дзеці не ведаюць, што іх бацьку Сяргея Ціханоўскага арыштавалі. Дзецям расказваюць, што бацька ў камандзіроўцы, яму пішуць лісты. Да ад’езду дзеці былі пад наглядам адной, а часам дзвюх бабуляў.

Раней Святлана Ціханоўская казала, што на яе аказваўся псіхалагічны ціск.

16 чэрвеня яна нават запісала відэазварот. «Я знаходжуся ў Гомелі, я прыехала сюды, каб пачаць здачу подпісаў, сабраных у маю падтрымку, і на парозе адной з адміністрацый мне паступіў званок з пагрозамі ў мой адрас і на адрас маіх дзяцей з умовай таго, што я не павінна працягваць гэтую паездку. Перада мной стаіць выбар: дзеці або далейшая барацьба, думаю, мой выбар будзе відавочны. Прашу вас з разуменнем паставіцца да любога майго рашэння. Хачу сказаць, што, калі б Сяргей быў на волі, ён бы сказаў вам не здавацца, — казала тады Святлана Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна