Выдавец незалежнага бюлетэню з Клецка паведаміў, што створаны ім сайт ekleck.org узламаны.

«Ужо тры дні не працуе, я ведаю, хто гэта зрабіў. Гарадскія ўлады з раніцы мой сайт праглядаюць і шмат што ім там не падабаецца» — выказаў сваё меркаванне наконт прычынаў узлому свайго сайту выдавец незалежнага бюлетэню з Клецку Сяргей Панамароў.

Бюлетэнь «Бойкі Клецк» цяпер выходзіць 2‑3 разы на месяц, на штотыднёвы выхад, як раней, у Панамарова не стае сродкаў.

«Апошнім часам стаў выкладаць яго на сайце ekleck.org, але цяпер узнікла праблема — сайт узламалі. Трэба мне дапамогна неабыякавых, хто мог бы наладзіць працу рэсурса» — кажа выдавец. І дадае, што здавацца не збіраецца: сёння, у дзень Салідарнасці ён вывесіў над сваім домам вялікі бел‑чырвона‑белы сцяг.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0